Беларусь выйшла ў фінал «Еўрабачання»

Источник материала:  
25.05.2010 23:56 — Новости Культуры
У аўторак, 25 мая, у Осла прайшоў першы паўфінал песеннага конкурсу «Еўрабачання», па выніках якога вызначыліся першыя дзесяць фіналістаў.

Прадстаўнік Беларусі, гурт «3+2», які выступаў з песняй Butterflies ("Матылькі") у суправаджэнні шведскага піяніста і кампазітара Роберта Уэлса,

прайшоў у фінал.

У гурт уваходзяць Арцём Міхаленка, сёстры-блізняты Алена і Нінэль Карповічы, Юлія Шышко і Егіазар Фараш"ян.

«3+2» глядзеліся вельмі добра на фоне астатніх выканаўцаў, ну хіба лепшым падалося выступленне расіяніна Пятра Наліча з яго групай.

У фінал таксама трапілі прадстаўнікі Босніі, Малдовы, Расіі, Грэцыі, Партугаліі, Сербіі, Бельгіі, Албаніі, Ісландыі.

Другі паўфінал пройдзе ў чацвер.

Фінал – 29 мая (субота). Пачатак а 22-й

***

У мінулым годзе прадстаўнік нашай краіны Пётр Ялфімаў у фінал не прайшоў, заняўшы ў сваім паўфінале 13-е месца (25 балаў). Перамогу ў фінале атрымаў ураджэнец Мінска, нарвежац Аляксандр Рыбак.

Для Беларусі сёлета гэта будзе другі фінал.

Першым Беларусь у фінал вывеў у 2007 годзе на конкурсе ў Хельсінкі Дзмітры Калдун, які заняў у выніку высокае 6-е месца.

У 2008 г. Руслан Аляхно быў у паўфінале 17-м, у 2006-м Паліна Смолава - перадапошняй (22-е месца), у 2005-м Анжаліка Агурбаш у паўфінале заняла 13-е месца.

Першы раз Беларусь удзельнічала ў Еўрабачанні ў 2004 годзе. Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» заняў у сваім паўфінале 19-е месца.


nn.by

←Камерный духовный театр для детей создан в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика