Начны аншляг у былой аршанскай турме
24.05.2010
—
Новости Культуры
У будынку былога калегіюму езуітаў у Воршы, дзе больш за 200 год, у тым ліку і за савецкім часам, была турма, цяпер месьцяцца гарадзкія культурніцкія установы. Усе яны разам зладзілі праграму “Ноч у музэі”. І білеты на яе аршанцы раскупілі яшчэ ці не за тыдзень.Будынак езуіцкага калегіюму, узьведзены ў XVII стагодзьдзі адрэстаўраваны пасьля “турэмнага мінулага” тры гады таму, проста ня зможа зьмясьціць усіх ахвотных, – з роспаччу казалі супрацоўнікі аршанскіх музэяў, якія падрыхтавалі ўчорашнюю пазнавальна-забаўляльную праграму.
Спачатку было прададзена 500 білетаў, потым яшчэ каля сотні, і гэта без уліку пэўнай колькасьці бясплатных запрашэньняў, раздадзеных у розных гарадзкіх установах. Тым, хто прыйшоў у касу да пачатку праграмы, білетаў проста не хапіла – ім давялося чакаць, пакуль пэўная колькасьць наведнікаў не пакіне гістарычны будынак, паглядзеўшы экспазыцыі, прэзэнтацыі і атракцыёны.
У музэйным інтэр’еры разьмясьціліся “Школа езуітаў”, дзе ахвотныя маглі паспрабаваць напісаць колькі словаў на лаціне атрамантам і гусінымі пёрамі, аматарам гісторыі была прапанавана віктарына “Невядомыя артэфакты” – у экспазыцыі былі прадметы, пра прызначэньне якіх трэба было здагадацца. Супрацоўнікі аршанскіх музэяў вырашылі, што ноч у старажытных мурах – перадусім містычная, таму наведнікам паўсюль сустракаліся “чорныя каты” і “коткі” – валянтэры з аршанскіх вучэльняў, прычым хлопцам і дзяўчатам дужа падабалася іхнае “амплюа”. Зрэшты, ператварыцца ў “котку” мог кожны – для гэтага працавала адмысловая “Майстэрня магічнай прыгажосьці”. Аднак самыя вялікія чэргі адразу ўтварыліся пад дзьвярыма “Пакоя страху” і “Салёну магіі ды варажбы”.
У двары калегіюму выступалі самадзейныя калектывы, у тым ліку і мясцовыя клюбы гістарычнай рэканструкцыі. Праграма вялася па-беларуску, а вось усе імпрэзы ў памяшканьнях былі расейскамоўныя. Ад некаторых наведнікаў можна было пачуць, што “Ночы у музэі” крыху бракавала пазнавальнасьці і акадэмізму. Усе пралікі муэйныя супрацоўнікі паабяцалі выправіць наступным годам, бо падобная імпрэза праводзілася ў Воршы ўпершыню.
Пра тое, што чакаць наступнай “Ночы у музэі” аршанцы будуць увесь год, сьведчыць і колькасьць сёлетніх наведнікаў – да 700 чалавек, і поўны аншляг пры дастаткова высокім кошце ўваходнага білету – сем з паловай тысяч рублёў. Для параўнаньня: білет на падобную праграму ў Віцебскім краязнаўчым музэі каштаваў 5 тысяч рублёў, але наведнікаў сабралася ня больш за 150 чалавек.