Чарговы «Кніганоша»
21.05.2010 11:57
—
Новости Культуры
Выйшаў трэці нумар літаратурнага бюлетэня «Кніганоша».
КМ
Новы нумар адкрывае інтэрв’ю з Віктарам Казько. Пісьменнік у красавіку адзначыў 70-годдзе. А за кнігу «Бунт незапатрабаванага праху» ён уганараваны літпрэміяй «Гліняны Вялес». Друкуецца таксама інтэрв’ю з першым лаўрэатам прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» Уладзімірам Арловым.
На старонках бюлетэня прыводзіцца агляд 35 кніг мастацкай, навуковай літаратуры, публіцыстыкі, даведнікаў.
«Кніганоша» — гэта сумесны праект Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён створаны для папулярызацыі кніг незалежных выдавецтваў.
Спампаваць бюлетэнь можна тут.
КМ