Міжнародны дзень музеяў адзначыць Музей сучаснага мастацтва

Источник материала:  
17.05.2010 22:16 — Новости Культуры
У мінулыя выхадныя ўсе музеі свету святкавалі міжнародны дзень музеяў. 18 траўня гэты дзень адначыць Музей сучаснага мастацтва. Шырокаму агляду будзе прадстаўлены вернісаж польскай графікі і паказа стужак відэамастацтва. Менавіта яны сення з*яўляюцца самымі распаўсюджанымі стратэгіямі сучаснага мастацтва. 

Праграмма пачнецца з адкрыцця выставы катавіцкай графікі, арганізаванай Польскім Інстытутам ў Мінску.

У 19.00 усіх аматараў і зацікаленых жыхароў сталіцы Музей запрашае да прагляду відэа-ролікаў.

Праграма будзе падзлена на два блокі. У першым, франка-беларускім будзе прапанаваны дакументальны фільм, які распавядзе пра дзейнасць знакамітай французскай Нацыянальнай студыі сучасных мастацтваў Ле Фрэнуа Алена Флешэра.

“Выратуем Поп-культуру” – так называецца другі блок, які уяўляе сабой прыклады нямецкага эксперыментальнага музычнага відэа-арта. Невялікім адпачныкам стане музычнае суправаджэнне у перапынках паміж відэа-блокамі.

Апроч усяго Музей прадставіць відэамастацтва студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 

Прыемнага прагляду і уражанняў! 

←В Минске концерт Юры Демидовича и Фестиваль другой культуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика