Памёр рок-спявак Дыё

Источник материала:  
17.05.2010 14:49 — Новости Культуры

Памёр рок-спявак Дыё

Цяжкі рок страціў аднаго са сваіх самых палымяных трыбунаў і харызматычных лідэраў. Рональд Джэймс Панавода, вядомы як хард-рок-спявак Дыё, уладальнік магутнага вакалу і аўтар металічных баладаў пра бясконцае змаганне Дабра і Ліха, памёр учора на 68 годзе жыцця. Паўгода ён пакутаваў на рак страўніка, які выявілі лекары падчас туру апошняй рэінкарнацыі легендарнага Black Sabbath — Heaven And Hell.

Дыё (1942-2010), што нарадзіўся ў італьяна-амерыканскай сям’і, змяніў шмат гуртоў, перш чым дастаў сваю першую папулярнасць у 1975 годзе з гуртам Rainbow. Rainbow стварыў адзін з найвядомых рок-гітарыстаў планеты Рычы Блэкмар. Потым Дыё замясціў Озі Озбарна ў Black Sabbath, каб запісаць, можа быць, адзін з найлепшых альбомаў хэві-металу «Heaven And Hell» (1980). Ягоныя сыходы і вяртанні ў Black Sabbath, а таксама творчае спаборніцтва з Озі Озбарнам нарадзілі безліч спрэчак сярод шанавальнікаў, хто — Озі Озбарн ці Дыё — перадае сапраўдны стыль гурту і дух новага стылю. Пытанне выявілася рытарычным, бо з цягам часу стала зразумела, што абодва творцы заслугоўваюць называцца стваральнікамі і заканадаўцамі стылю «цяжкі рок», людзьмі, якія наўпрост спрычыніліся да росквіту «металу» ў 80-ыя гады.

Большасць песняў Дыё круцяцца вакол змагання Дабром са Ліхам, хаця ён сам лічыцца адным з найвялікшых папулярызатараў жэсту «каза» або «шатанскіх рагоў» — сімвала цяжкага, а цяпер і звычайнага, року. Хаця сам Дыё цвердзіў, што такі знак рабіла ягоная бабуля супраць сурокаў. Дыё таксама прасоўваў тэматыку Сярэднявечча, якая гучала ў яго песнях «Neon Knights» і «Killing The Dragon».

Дыё меў уласную паспяховую кар’еру з аднайменным гуртам. Апошнія колькі гадоў сваёй дзейнасці Дыё прысвяціў камандзе Heaven and Hell, які злучыў колішніх удзельнікаў легендарнага Black Sabbath. У мінулым годзе збольшага 60-гадовыя рокеры, прыгадаўшы маладосць, выпусцілі паспяховую кружэлку The Devil We Know. Увосень падчас чарговага турнэ з Heaven and Hell лекары выявілі ў Дыё рак страўніка, і пасля паўгадовага змагання, поўнага супярэчлівых паведамленняў пра стан здароўя, учора нядзельным ранкам у ракавым цэнтры Лос-Анджелеса, Діё па словах жонкі, «ціхамірна пайшоў у іншы свет».

Глядзець яшчэ: Дыё са сваёй вядомай песняй Holy Driver


ЛК

←Купава, Марочкин, Ситница – в Национальном художественном музее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика