Вайцюшкевіч прысвячае Караткевічу адзін з самых прыгожых канцэртаў
Падчас выступу прагучаць песні з даўняга, пакуль нявыдадзенага супольнага праекта «Скрыпка дрыгвы» («Безгаловая Венера», «Мора», «Дзе мой край»), і творы, адмыслова напісаныя для канцэрта («Карчма», «Заяц варыць піва», «Імпрэсія» і інш). Усяго WZ‑Orkiestra выканае трынаццаць спеваў на вершы Ўладзіміра Караткевіча.
«Цяпер Караткевіч яднае і чэсных, і нячэсных — і гэта выдатна!— адзначае Зміцер, — Я ўпэўнены, што гэта будзе адзін з самых прыгожых маіх канцэртаў, бо гэта Караткевіч. Ад арханёлаў да безгаловай Венеры, ад патрыётыкі да гумарыстычных вершаў».
Апроч названых твораў, прагучаць песні на вершы сяброў Караткевіча Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна.
«Мяркую, у Беларусі няма людзей, што не любяць Уладзіміра Караткевіча, таму нашай праграме проста наканаваны поспех. Пасля канцэрта мы плануем выдаць live‑плыту с запісам выступа».
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне (029) 64 90 888.
![]() |
Салідарнасць