The Toobes выступіў без скандалаў
Арганізатары вырашылі прасоўваць маладыя каманды, чые альбомы па выніках уручэння прэміі experty.by былі высока адзначаны журы.
У фестывалі ўдзельнічалі The Toobes (іх альбом «Hello» перамог у намінацыях «дэбют», «рок-альбом», «лепшы альбом», па версіі вялікага журы), «Петля Пристрастия» (каманда ўвайшлаў у топ-10 па версіі вялікага журы), Port Mone (прыз замежных экспертаў) і Nevma (увайшла ў топ-10 па версіі штатных экспертаў).

Nevma.

Port Mone.

«Петля Пристрастия».

The Toobes.

The Toobes.

The Toobes.
Калі гурт The Toobes паспеў і славу набыць, і паскандаліць, астатнія каманды яшчэ на шляху да гэтага. Як хэдлайнеры, «тубсы» выступалі апошнімі. Але падчас іх выступу моладзь памалу сыходзіла. Мо сказалася амаль гадзінная затрымка ў пачатку фестывалю, а можа The Toobes не змаглі перабіць энергетыкі папярэдняй «Петли Пристрастия». Прынамсі, было падобна да таго, што гэтая каманда гатовая скласці канкурэнцыю «тубсам» у асяроддзі моладзі.
У канцэрт не ўпісаўся выступ гурту Port Mone. Музыка ў іх хоць і якасная, але разлічаная на падрыхтаванага слухача. У параўнанні з тым, што граюць The Toobes, «Петля Пристрастия» і Nevma (адзіны гурт, якія спяваў па-беларуску), інструментал Port Mone трэба слухаць у іншай атмасферы.
Паслухаць альбомы гуртоў можна тут:
The Toobes «Hello».
Port Mone «Dip».
«Петля Пристрастия» «Всем доволен».
Nevma «Стихия слез».
КМ