Памёр заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Анатоль Шагаў

Источник материала:  
14.05.2010 09:39 — Новости Культуры
13 мая не стала Анатоля Шагава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, арганізатара і кіраўніка шматлікіх харавых калектываў.

Анатоль Шагаў — музыка, хормайстар, дырыжор. Нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Ямінск Любанскага раёна. У 1968 годзе паступіў у Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1972 — у кансерваторыю. У 1976-78 — галоўны хормайстар Дзяржаўнага акадэмічнага хору імя Цітовіча. З 1979 года жыў у Вілейцы, дзе ўзначальваў школу мастацтваў і кіраваў некалькімі хорамі.

Праз Анатоля Шагава прайшла вялікая колькасць харавых калектываў. Усе яны дасягалі самых выдатных вынікаў, набліжаючыся прафесійных хораў Беларусі па сваім майстэрстве і займалі на конкурсах толькі першыя месцы. Імя Шагава даўно стала аўтарытэтам у музычных харавых колах краіны.


Рэгіянальная газета

←В строю "Звездных танцев" остались четверо самых выносливых участников.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика