Аляксандар Кульлінковіч: Жоўці ўва мне паменела

Источник материала:  
13.05.2010 15:16 — Новости Культуры
Лідэру гурта Neuro Dubel зрабілі апэрацыю на чэраўную паражніну. "Сказалі, калі ня выдалю жаўцяк – ціпа кірдык будзе. Але не перажываў, у шпіталях я часты госьць. Цяпер абяцаю быць дабрэйшым, жоўці ўва мне паменела", - сказаў інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" Аляксандар Кульлінковіч.

У бальніцу музыкант паклаўся адразу па вяртаньні з канцэрту гурта ў віцебскім амфітэатры, дзе Neuro Dubel выступаў у вялікім зборным канцэрце разам зь "Ляпісам Трубяцкім", J:Морс і Би-2. Аляксандр паставіўся да навіны пра апэрацыю спакойна: "Сказалі, калі не выдалю жаўцяк – ціпа кірдык будзе. Але не перажываў, у шпіталях я часты госьць".

Апэрацыя на чэраўную паражніну з выдаленьнем жаўцяка была зроблена 13 траўня ў менскім шпіталі хуткай дапамогі і прайшла пасьпяхова. Музыканта абяцаюць выпісаць ужо на наступным тыдні.

Кульлінковіч кажа, што ніводны з бліжэйшых канцэртаў адменены ня будзе, але загадзя просіць прабачэньня ў сваіх прыхільнікаў "за тое, што ня здолее рухацца як сьлед". Затое абяцае быць дабрэйшым, бо "жоўці паменела".

У бліжэйшыя тыдні Neuro Dubel мае даць пяць выступаў. 23 траўня ў паб-клюбе "Графіці", 29-га яны будуць аднымі з хэдлайнэраў на байкерскім оўпэн-эйры пад Бабруйскам, 1-га чэрвеня выступаюць у менскім "Doo Dah King Bar", а 3 чэрвеня будуць хэдлайнерамі на трыб’ют-канцэрце Васі Шугалея ў "Рэактары".

←«Дверь» к Светлане Алексиевич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика