Лёгкае ўспрыманне -- магія музыкі

Источник материала:  

Учора ў Капылі адбыўся канцэрт музычнай капэлы “Санорус”

Выступленне прайшло ў рамках грамадска-культурнай акцыі “Беларусь -- гэта мы”.
“Сваю праграму мы пачалі са своеасаблівага экскурсу ў гісторыю культуры Беларусі. Узгадалі лепшых паэтаў, кампазітараў, пісьменнікаў нашай краіны, -- распавядае “БН” мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор “Саноруса” Аляксей Шут. -- Правядзенне такіх акцый мае вялікае значэнне, бо, па-першае, дае магчымасць жыхарам глыбінкі пачуць жывое выкананне твораў з залатога фонду музычнай культуры -- арый і ўверцюр са знакамітых опер, мюзіклаў, аперэт. А па-другое, павышае культурны ўзровень нашых слухачоў”. Аляксей Аляксандравіч таксама зазначыў, што праграма атрымался вельмі лёгкай для ўспрымання.
Дарэчы, музычныя капэлы існавалі на тэрыторыі Беларусі з даўніх часоў. Самыя вядомыя знаходзіліся ў Нясвіжы, Слуцку, Шклове, Слоніме і Гродне.
Арына САНДОВІЧ, “БН” 

←У группы «3+2» появился новый участник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика