“А ветэраны на канцэрце плакалі…”
9 мая ў рамках грамадска-культурнай акцыі “Беларусь -- гэта мы” ў памяшканні Белдзяржфілармоніі адбудзецца святочны канцэрт ансамбля з нагоды святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
-- У зале большую частку прысутных будуць складаць нашы шаноўныя героі -- ветэраны вайны, працы, а таксама тыя, хто ў дзіцячым узросце перажыў ваеннае ліхалецце, -- паведаміў “БН” адміністратар беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага калектыву “Харошкі” Павел Жураўлёў. -- Спецыяльна для іх мастацкі кіраўнік ансамбля Валянціна Гаявая падрыхтавала нумары з праграмы “Беларусь”, якія прысвечаны ваеннай тэматыцы: “Мядуначка”, “Жытнёвы раманс”, “Журавы”, а таксама самыя лепшыя танцы, якія склалі гонар і славу каллектыву за апошнія 36 год. Ладзіць мерапрыемствы такога кшталту ўжо стала нашай добрай традыцыяй, -- дзеліцца сваімі ўражаннямі з “БН” Павел Алегавіч. -- Вось 5 мая мы выступалі ў Смаленску, дык пад час нашага выступлення ветэраны плакалі. Гэта вельмі кранала.
Арына САНДОВІЧ, “БН”