Уладзімір Някляеў:
06.05.2010 14:51
—
Новости Культуры
![]() Магіла Васіля Быкава, Усходнія могілкі. Фота Юліі Дарашкевіч. |
Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава — слыннага пісьменніка праўды пра вайну.
Такім чынам — 7 траўня, Усходнія могілкі, збор — на ўваходзе ў 11 гадзін.Гаворыць Уладзімір Някляеў, чыімі высілкамі на магіле Васіль Уладзіміравіча ўсталяваны помнік-валун:
— Васіль Быкаў — асоба для Беларусі знакавая. Ці памятаем мы свае знакі — пытанне сёння надзвычай актуальнае. Дык давайце ўшануем тых, хто ведаў тую вайну не па кнігах. І праўду пра тую вайну — пісаў.
Сапраўднае чалавечае — гэта памяць. Памяць ва ўсіх сэнсах — і высокім, і звычайным, жыццёвым. Прыйсці перад святым днём, прынесці кветкі, словы праўдзівыя сказаць, справы добрыя згадаць — гэта па-людску, па-беларуску.