Рукапісы не гараць. Юрка Гаўрук
30.04.2010 09:00
—
Новости Культуры
Юрке Гаўруку (Юрый Паўлавіч Гаўрук), які шырока вядомы ў беларускай літаратуры як майстар і заснавальнік беларускай школы мастацкага перакладу, паэт, крытык, у гэтыя дні споўнілася б 105 гадоў.
Нарадзіўся ён 6 мая 1905 г. у Слуцку ў сям’і рабочага. У 1921 годзе скончыў Слуцкую школу другой ступені, а ў 1925 годзе – Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В.Брусава. З вялікай удзячнасцю Ю.Гаўрук успамінаў выкладчыкаў В.Брусава, М.Цяўлоўскага, В.Пераверзева, Ю.Сакалова.
Падчас вучобы пазнаёміўся і пасябраваў з М.Чачотам і У.Дубоўкам, не раз бачыў С.Ясеніна і У.Маякоўскага. У сваёй аўтабіяграфіі “І сонца, і хмары” пісаў: “Асаблівае ўражанне на мяне зрабілі сустрэчы з Ясеніным і Маякоўскім. Студэнты Ясеніна вельмі любілі. Я слухаў у яго выкананні “Песню про собаку”. Чытаў ён проста, інтымна, нібы расказваў, чыстым, звонкім голасам з выключнай эмацыянальнай аддачай. Такога артыстычнага чытання я не чуў больш ніколі і параўнаць з ім магу хіба што толькі акцёра Яхантава. Маякоўскага студэнты крыху пабойваліся, гэта быў паэт заўсёды ўнутрана ўзброены і, чуць што, асадзіць любога. Мы дзівіліся яго паэтычнай сіле і аратарскай вынаходлівасці”.
Пасля заканчэння інстытута ў 1925 г. Ю.Гаўрук быў абраны дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Некаторы час працаваў разам з пісьменнікам М.Гарэцкім, прымаў актыўны ўдзел у мясцовай філіі “Маладняка”. У 1931 – 1935 гг. працаваў дацэнтам кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута.
8 лютага 1935 г. быў безпадстаўна арыштаваны, асуджаны і высланы за межы Беларусі. Больш за 20 гадоў працаваў на Поўначы і ва Усходняй Сібіры: пілаваў лес, быў брыгадзірам, дзесятнікам, тынкоўшчыкам, маляром, тапографам.
З 1945 па 1956 год Ю.Гаўрук працаваў па вольным найме ў Комі АССР і, атрымаўшы ў 1946 годзе першы водпуск, наведаў разбураны вайною Мінск. Сустрэча з Я.Коласам, яго падтрымка, парада не адыходзіць ад літаратуры, аказалі вялікі ўплыў на Ю.Гаўрука, падштурхнулі да далейшай літаратурнай працы.
Пасля вяртання ў Беларусь ён працаваў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я.Купалы.
Творчую дзейнасць Юрка Гаўрук пачаў у 1925 годзе. Адна з першых яго публікацый – пераклад верша Г.Гейнэ “Ткачы”. У тым жа годзе ён пераклаў на беларускую мову камедыю У.Шэкспіра “Сон у летнюю ноч”. А ў 1926 годзе ўбачыла свет і першая кніга пісьменніка – зборнік нарысаў “Вясковыя рыскі”.
Але ж найбольш яскрава талент Ю.Гаўрука раскрыўся ў галіне мастацкага перакладу. Ён з’яўляецца аўтарам першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў “Кветкі з чужых палёў” (1928). На працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці Ю.Гаўрук працаваў над перакладамі твораў пераважна заходнееўрапейскай літаратуры. Гэтаму спрыяла і дасканалае валоданне замежнымі мовамі. Яму належаць пераклады твораў У.Шэкспіра (“Гамлет”, “Атэла”, “Кароль Лір”, “Антоній і Клеапатра”, “Сон у летнюю ноч”, асобныя санеты), у якіх перакладчыку ўдалося перадаць Шэкспіра ва ўсёй яго шматграннасці і складанасці.
Актыўна і плённа працаваў Ю.Гаўрук над перакладамі раманаў А.Стыля, Э.Хемінгуэя, К.С.Прычард, твораў А.Маруа. Яму належаць пераклады на беларускую мову паэмы Г.Гейнэ “Германія.Зімовая казка”, якая гучыць на беларускай мове з асаблівай выразнасцю і мастацкай сілай, вершаў Ф.Шылера, а таксама вершаў англійскіх, французскіх, польскіх і рускіх паэтаў: Дж.Байрана, П.Вярлена, А.Міцкевіча, А.Пушкіна, М.Лермантава, В.Брусава, С.Ясеніна.
Вялікае месца ў творчасці Ю.Гаўрука займаў тэатр. На беларускай сцэне ў яго перакладах ставіліся п’есы вядомых пісьменнікаў: Л.Талстога, А.Астроўскага, Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава, Б.Нушыча, Н.Хікмета, У.Шэкспіра, В.Гюго, Ж.Б.Мальера і інш.
У сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік адзначаў: “Не ведаю, як для каго, а для мяне мастацкі пераклад – творчасць у самым высокім значэнні гэтага слова. Хочацца, каб па-беларуску кожны аўтар, якога перакладаеш, гучаў як найлепш, нічога не траціў і заставаўся самім сабой”. І гэта сапраўды так: пераклады Ю.Гаўрука вызначаюцца надзвычай тонкім густам і высокім прафесійным майстэрствам.
Зазірнуць у творчую майстэрню пісьменніка дазваляюць дакументы з асабістага архіва пісьменніка, які захоўваецца ў Центральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
1965 г.
К. Чорны і Ю. Гаўрук. 1927 г.
Пісьмо Я. Коласа да Ю. Гаўрука. 2 верасня 1947 г. Аўтограф.
У. Шэкспір. Санет 65. Пераклад з англійскай мовы Ю.Гаўрука. 1962 г. Аўтограф.
А. Маруа. “Пачатак жанчыны”. Навела. Пераклад з французскай мовы Ю. Гаўрука. (1970-я гг.). Аўтограф.
Г. Гейнэ. “Германія: Зімняя казка”. Паэма. Пераклад з нямецкай мовы Ю. Гаўрука. 1956 – 1957 гг. Аўтограф.
С. Ясенін. “Ліст да маці”. Верш. Пераклад з рускай мовы Ю. Гаўрука. 1970 г. Аўтограф.
Ю. Гаўрук. “Дума”. Верш. 1927 г. Аўтограф.
Пасведчанне Упраўлення Слуцкай павятовай гарадской міліцыі на права пражывання ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, выдадзеная Ю.Гаўруку. 1922 г.
У. Шэкспір. “Атэла”. Трагедыя. Пераклад з англійскай мовы Ю. Гаўрука. 1948 г. Аўтограф.
TUT.BY - рукапісы не гараць…
Таксама чытайце:
Рукапісы не гараць. Гаўрыла Гарэцкі
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва