Абрабаваная кватэра знакамітага мастака Аляксея Кузьміча ў Мінску
29.04.2010 15:58
—
Новости Культуры
Як паведаміў сам жывапісец, злодзеі праніклі ў кватэру днём 28 красавіка і выкралі амаль усе каштоўныя рэчы.
Васіль Малашэнкаў, БЕЛТА
Акрамя таго, зламыснікі праніклі і ў суседнія кватэры.
Як удакладнілі ў Цэнтральным РУУС Менска, па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК Беларусі. Зараз высвятляюцца абставіны здарэння, вядзецца следства.
rv-blr.com |
Нагадаем, што Аляксей Кузьміч вядомы сваімі Мадоннамі, рэпрадукцыі якіх былі апублікаваныя ў шматлікіх выданнях па ўсім свеце. Аляксей Кузьміч таксама аўтар каля 50 партрэтаў дзеячаў мастацтваў Беларусі.
Мастаку пазіравалі Барыс Луцэнка, Марыя Захарэвіч, Мікалай Яроменка‑старэйшы, Уладзімір Ліпскі ды іншыя.
Васіль Малашэнкаў, БЕЛТА