Віктар Шалкевіч ачшаслівіў сваіх слухачоў сёмым альбомам
На канцэрт у Мінск Шалкевіч прывёз акардэаніста Барыса Фадзіна і скрыпача Вячаслава Панька. |
Зала Палаца культуры ветэранаў у Мінску, у якой увечары 28 красавіка прэзентаваў свой новы альбом гродзенскі бард і актор Віктар Шалкевіч, здаецца, ідэальна пасуе да такіх мерапрыемстваў. Невялікая, досыць утульная. Але з першых акордаў «Такой доўгай зімы» пачало з’яўляцца навязлівае адчуванне таго, што чагосьці ў інтэр’еры бракуе, штосьці тут настойліва патрабуе перастаноўкі. І неўзабаве здагадка прыйшла ў выглядзе кіношнага вобразу: зала глядзелася б яшчэ больш арганічна, калі б з яе прыбраць шэрагі крэслаў і замест іх паставіць столікі. Уражанне гэтае падмацоўваў акампанемент запрошаных на канцэрт акардэаніста Барыса Фадзіна і скрыпача Вячаслава Панька. Ды гэта зусім не азначае, што Шалкевіча можна слухаць у якасці рэстараннага фону. Акурат такі ягоныя песні і прадмовы да іх наўрадці далі б камусьці засумаваць ды адцягнуць увагу на іншае.
Прэзентуючы мінчукам «Шчаслівую сямёрку» — новыя песні і анекдоты, як пазначана на вокладцы новага альбому — Віктар перасыпаў свае песні новымі і старымі показкамі, якія ўжо самі па сабе сталі творамі. Праанансаваўшы песню
У новых песнях ад Шалкевіча дастаецца не толькі
Ладную частку імпрэзы музыка аддаў
Дваццатай па ліку была песня з «Шчаслівай сямёркі» «Лета, якое мы зноў змарнавалі». Яна ўжо гучала ў гэты вечар і ад таго ў галаве пасялілася трывожная думка: «Ну як жа так — дэмакратаў бэсціць, а сам у камерцыю ўдарыўся, піярыць бессаромна новы альбом?!" Але не лёс быў гэтай думцы спраўдзіцца — менш чым праз паўхвіліны пасля сыходу за кулісы Віктар з музыкамі вярнуўся. Каб з фірмовай усмешкай праспяваць «Кукарачу», таксама на біс.
Сямён Печанко