Вінцэсь Мудроў. Кватарант
Пад акном залівіста, з салаўіным посвістам азвалася сігналізацыя, і Міканор Іванавіч прачнуўся. Стаіўшыся пад ватнай коўдрай, доўгіх пяць хвілін чакаў — калі аціхне суседава легкавушка, а не дачакаўшыся, бязгучна вылаяўся і падаўся да балконных дзвярэй.
— Вы б яе хаця б удзень адключалі, — крыкнуў Міканор Іванавіч, убачыўшы на доле ўскудлачаную галаву Капіталіны — бялявай саракоўкі, што жыла на другім паверсе.
Суседка задзёрла галаву, пагардліва хмыкнула і легкавушка, скавытнуўшы наастачу, аціхла.
Міканор Іванавіч вярнуўся на сваю канапу, лёг, паспрабаваў ізноў заснуць, але ў гэты момант у вітальні рыпнулі дзьверы і стары, прашаптаўшы «штосьці сёньня рана», адкінуў коўдру.
Кватарант Міцька з грукатам зняў абутак, адразу ж падаўся ў прыбіральню і ўжо адтуль, тузануўшы фаянсавую гіру, крыкнуў:
— Што гэта вы, Іванавіч, спіцё сярод белага дня? Ці не захварэлі?
— Суседава машына… бульбу ёй у выхлапную трубу… тры разы ўначы будзіла… Зусім са сну збіўся.
— Я б на вашым месцы даўно ў ДАІ патэлефанаваў, — кватарант увайшоў у святліцу, на хаду дастаючы з поліэтыленавай торбы пляшку гарэлкі.
— Што, брат, усё ж такі выперлі?
Міцька не адказаў. Моўчкі паставіў бутэльку на стол, падаўся ў кухню — рыхтаваць закусон.
— І што цяпер?
— Дахаты паеду. А пятай гадзіне цягнік. Яшчэ паспею.
— Ды я не пра тое… Што наагул рабіць будзеш?
Кватарант уздыхнуў, мерна заляпаў нажом — няйначай, крышыў зялёную цыбулю.
— Ёсць магчымасць у Польшчы вучыцца, але… — Міцька ізноў уздыхнуў,
Міканор Іванавіч падняўся з канапы. З языка ўжо зрывалася нядобрае слова на адрас тых, хто выгнаў Міцьку з універсітэта, але прыроджаная інтэлігентнасць і саракагадовы педстаж прымусілі сціснуць зубы, і ён няўцямна прасіпеў:
— Во
Гарэлка была цёплая, і гаспадар кватэры, кульнуўшы чарку, доўга крывіўся і нават — што ўжо было зусім неінтэлігентна — пусціў сліну пад ногі. Зрэшты, халадзіць не было часу: Міцька і так паглядаў на гадзіннік.
— Ну, а астатнія як? Вас жа чатырох затрымалі, — гаспадар кватэры стоена, каб не чуў кватарант, адрыгнуў цёплай гарэлкай.
— Толькі мяне і папёрлі. Я ж са сцягам ішоў.
Стары ляпнуў даланёй па калену: абурэнне лезла з душы як цеста з дзежкі. Міканор Іванавіч памкнуўся падняцца на ногі ды ў спіну яму стрэліла, і кватарант, пабачыўшы балесныя курчы, падхапіў бутэльку.
Другая чарка прайшла ў нутро без праблемаў і супакоіла спіну, а разам з ёй і бунтоўную душу. Міканору Іванавічу карцела нейкім чынам падтрымаць хлопца таму ён, падчапіўшы відэльцам салату з цыбулі і свежых агуркоў, задушэўна і не зусім цвяроза паведаміў:
— Ведаеш, Міця, не ты адзін
— А як вы туды патрапілі? — перабіў кватарант, хрумкнуўшы крамяным агурком.
— Куды?
— Ну… у Петразаводск.
Міканор Іванавіч адкінуўся на спінку крэсла, закінуў нагу на нагу, збіраючыся распавесці ўсё ладным парадкам, але згадаў, што Міцька позніцца на цягнік і загаварыў хуценька і блытана.
— Па вайне ж у нас жывога месца не было: усё дарэшты
— Пра Пецьку Маразёнка.
— Ага… Паступіў там ва універсітэт, як і ты, на фізмат; правучыўся два гады, а ў
— Не, словаў ужо не згадаю. А мелодыя і зараз увушшу гучыць.
Міцька кашлянуў, зірнуў на гадзіньнік:
— І што, не было ніякіх пратэстаў?
— Супраць чаго?
— Супраць ліквідацыі рэспублікі.
— Якія там пратэсты, у 1956 годзе. Тут бы ў нас БССР ліквідавалі — як думаеш, шмат людзей выйшла б пратэставаць?… То ж бо то… Хаця ў Петразаводску адзін пратэстант знайшоўся: Пецька Маразёнак. Прыйшоў на кастрычніцкую дэманстрацыю з
— За што? — задужа гучна спытаў кватарант. — Твар Міцькавы пры гэтым прыкметна выцягнуўся.
— За тое, за што і цябе…
— Ну дык я ж нёс
— Разумееш, ды не зусім.
Сцяг, хоць і савецкі, ды спісаны за непатрэбнасцю. Калі ты з ім выйшаў на вуліцу, значыцца супраць лініі партыі выступаеш.Міканор Іванавіч зморана крэкнуў, пацягнуўся да бутэлькі каб разліць рэшту, але кватарант ужо быў на нагах.
— Усё, Іванавіч… бягу. Хутка цягнік, а ў мяне яшчэ рэчы не сабраныя.
Праз дзесяць хвілін гаспадар кватэры паціснуў кватаранту руку і ледзь не заплакаў на развітанне. За апошнія пяць гадоў, як памерла жонка, у яго перабывала шмат студэнтаў. І з кожным развітваўся без шкадаваньня. Цяпер жа штосьці залепятала ў сэрцы. Зачыніўшы дзверы, стары паволі, як самнамбула, зайшоў у кухню, прыкруціў вадаправодны кран, потым гэтак жа бязмэтна зазірнуў у лазенку і сцепануўся: на
— Міця, маечку забыўся!
Хлопец, які ўжо ладна адбег ад дому, паставіў на зямлю сумку, махнуў рукой, але потым падбег пад балкон.
— Успомніў… першы куплет, — гукнуў стары ўслед майцы, што злятала долу, і, удыхнуўшы на поўныя грудзі заспяваў:
Oma
Vapaa Pohjolan Neuvostojen tasavalta…* — Міканор Іванавіч глынуў паветра, каб спяваць далей, ды тут у суседзяў штосьці ляснула і Капіталіна голасна паведаміла мужу:
— Дзед з трэцяга паверха, здаецца, зусім звар’яцеў.
У старога зазвінела ў вушах, і кроў апаліла твар. Ён праводзіў позіркам рухавую Міцькаву постаць, потым, не чуючы пад сабой ног, пайшоў у святліцу, выліў у шклянку рэшткі гарэлкі і, перад тым, як выпіць, выгукнуў слова, якое даўно рвалося з грудзіны:
—
- «Родная зямля нашага
карэла-фінскага народу,