Танцавальны марафон “Гістарычны танец”
23.04.2010
—
Новости Культуры
29 красавіка а 19 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе творчая сустрэча з калектывам этнічнай музыкі “Ліцвіны”.
У музейнай зале гурт этнічнай музыкі “Ліцвіны” і тэатр “Гістрыён” прапануюць сумесную музычна-танцавальную праграму. Прагучаць традыцыйныя танцавальныя мелодыі і напевы Беларусі. А таксама будзе праведзены майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12
Музей працуе з 11.00 да 19.00, у сераду – з 12.00 да 20.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05