Невядомую «Рэвалюцыю» Марка Шагала выставілі на продаж
На палатне вялікіх памераў Шагал адлюстраваў сваё бачанне расійскіх падзей 1917 года. На карціне паказаныя і рэвалюцыйныя салдаты, і сцэнкі з жыцця абывацеляў. На палатне прысутнічаюць і «фірменныя знакі» Шагала: выява шлюбнай пары і казы.
Першапачаткова лічылася, што «Рэвалюцыя» была створана ў 1937 годзе, аднак Парыжскі камітэт Шагала правёў навуковыя даследаванні і зазначае, што мастак намаляваў карціну ў 1968 годзе. Аказалася, што паводле персанажаў, каляровай гамы і кампазіцыі праца падобная да іншых карцін Шагала таго перыяду, напрыклад «Вайны» (1966).
Шагал вельмі любіў сваю карціну і захоўваў яе ў сябе дома ў французскім Сан‑Поль‑дэ‑Вансе да самай смерці ў 1985 годзе. Паводле заявы Камітэта Шагала, мастак разглядаў «Рэвалюцыю» як квінтэсэнцыю сваёй творчасці.
Карціну ацанілі ў 1,2‑1,8 млн. фунтаў.
cursorinfo.co.il