Запрашаем на сустрэчу з Алегам Рудаковым — 27 красавіка

Источник материала:  
23.04.2010 11:20 — Новости Культуры

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае 27 красавіка на сустрэчу са старшынём Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алегам Рудаковым.

Дзякуючы дзейнасці гэтага чалавека беларускае жыццё ў далёкім Прыбайкальскім краі віруе напоўніцу.

ІТБК імя Я. Чэрскага існуе ўжо болей за 13 год. Таварыства працуе па 20-ці розных напрамках, у тым ліку, займаецца правядзеннем нацыянальных абрадавых святаў, рэканструкцыяй нацыянальных старажытных беларускіх строяў, адраджэннем беларускіх рамёстваў, вывучэннем беларускіх бытавых танцаў, праводзіць этнаграфічныя вандроўкі па прыбайкальскіх вёсках…

Таварыствам створана 11 аддзяленняў па розных гарадах Іркуцкай вобласці.

Нездарма ў мясцовых сродках масавай інфармацыі сталі гаварыць пра тое, што ў Іркуцку вядзецца нейкая «экспансія» беларускай культуры.

Як дасягнуць такога эфекту, раскажа асабіста Алег Рудакоў падчас сустрэчы ў Мінску.

Акрамя таго, на імпрэзе выступяць вядомыя беларускія барды Алесь Камоцкі і Віктар Шалкевіч. У свой час па запрашэнні ІТБК яны наведалі Іркуцк і мелі магчымасць на свае вочы ўбачыць, чым жывуць беларусы Іркуцка. Пра свае ўражанні Алесь Камоцкі і Віктар Шалкевіч распавядуць гасцям сустрэчы ў Мінску.

Сустрэча адбудзецца 27 красавіка (аўторак) у КнігарніЎгалерэі (пр-т Незалежнасці 37А).

Пачатак, а 18:00.

Уваход вольны.

←Группа «3+2» повезёт в Осло мягкие игрушки бабочки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика