«Дзеянні Святых Апосталаў» па-беларуску

Источник материала:  
23.04.2010 11:55 — Новости Культуры
Выйшла ў свет кніга «Дзеянні Святых Апосталаў» у перакладзе на беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэта ўжо 5‑я кніга серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» з паралельнымі тэкстамі на чатырох мовах: грэцкай, царкоўнаславянскай, рускай і беларускай.

Нагадаем, што першыя чатыры кнігі гэтай серыі выдаваліся ў такой паслядоўнасці: Святое Евангелле паводле Матфея (1991 г.), Святое Евангелле паводле Марка (1999 г.), Святое Евангелле паводле Лукі (2002 г.), Святое Евангелле паводле Іаана (2005 г.). Пазнаёміцца з выданнем можна ў кніжнай лаўцы Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора (Мінск, вул. Ракаўская, 4).

←Вечарына-ўспаміны сяброў «Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні» — 30 красавіка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика