Раман Арлоў прэзентуе новы музычны праект - “У нескладовае”

Источник материала:  
22.04.2010 19:03 — Новости Культуры
Раман Арлоў прэзентуе новы музычны праект - “У нескладовае”
23 красавіка падчас прэзентацыі саўндтрэку да фільма “Дастыш Фантастыш” адбудзецца першы публічны выступ у Беларусі новага праекту экс-гітарыста гурта J_Морс Рамана Арлова пад назвай “У нескладовае”.

Па словах Рамана, новы калектыў ствараўся спецыяльна, каб папулярызаваць беларускую музыку ў Расіі:

Раман Арлоў: “Прынцыповым для мяне ў гэтым праекце з’яўляецца тое, што база яго часткова размешчана ў Маскве, і мы папулярызуем ідэю музыкі на беларускай мове ў межах суседняй дзяржавы”.

Разам з Арловым у праекце “У нескладовае” ўдзельнічаюць Ганна Хітрык, Юля Глушыцкая, Андрэй Сапоненка (“Дзецідзяцей”), Віктар Рудэнка (“Далі”), Яўген Чалышаў (“Харлі”), Лёша Стокс (“Стокс”), Канстанцін Гарачы, Слава Сергяенка і Вадзім Марголін. Паводле Рамана, “У нескладовае” – гэта радыёфарматная папулярная музыка:

Раман Арлоў: “На мой погляд, першы сінгл пакажа, што гэта радыёфарматная сучасная музыка для дарослых, поп-рок у нейкім сэнсе з невялікімі адхіленнямі ў сумежныя стылі, такія як арт-рок, хіп-хоп… Карацей, сучасная музыка ў шырокім разуменні”.

Прыблізна ў кастрычніку “У нескладовае” плануе выдаць дэбютны паўнафарматны альбом, куды ўвойдуць каля 12 песень. Яго прэзентацыя адбудзецца ў Мінску і Маскве.

На працягу бліжэйшых месяцаў праект "У нескладовае" з дапамогай парталу TUT.BY прэзентуе свае песні. Першая з іх – "Не кожны" – далучае да праекту Аляксандра Памідорава і Алега Хаменку.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць >>>

23 красавіка, клуб "Рэактар" а 18-й гадзіне. Прыходзьце на канцэрт.

←В Минске открылась уникальная выставка «Виленские образы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика