Цуд Маці Божай Будслаўскай: падчас вайны ніводная бомба не пашкодзіла Будслаўскі храм
20.04.2010 17:19
—
Новости Культуры
Яшчэ адна святыня Беларусі — месца асаблівага шанавання Маці Божай — Будслаўскі храм. Гэты касцёл быў закладзены 28 жніўня 1633 года. Будаўніцтва было завершана праз 10 год. За сваю працяглую гісторыю касцёл разам з веруючымі перажыў шмат бедаў, але ўсё ж такі выстаяў, захаваўшы божую славу і вартасць. У гэтым, напэўна, самы вялікі цуд Маці Божай Будслаўскай. Падчас апошняй вайны тут тры разы праходзіла лінія фронту, але ніводная бомба не пашкодзіла збудаванне. Людзі ўсіх ваколіц — і католікі, і праваслаўныя, і іудзеі — знаходзілі ў Будславе прыстанак. Не ўдаліся нават спробы ўзарваць храм падчас савецкай улады.