Беларуская готыка ў пабудове культавых будынкаў XV-XVI стст.
Разам з першымі каталіцкімі храмамі ў беларускай архітэктуры з’явіўся яшчэ адзін тып культавага будынку з рысамі цэнтральнай еўрапейскай готыкі.
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. В. Камаі, Віцебская вобласць.
Самыя старажытныя каменныя касцёлы на Беларусі былі падобныя на крэпасці. Крамя іх, да беларускай готыкі можна аднесці некалькі культавых будынкаў канца XV-пачатку XVI стагоддзя. Пракладам апошніх можна лічыць Троіцкі касцёл у Ішкальдзе Баранавіцкага раёна Брэскай вобласці.
Касцёл Прасвятой Троіцы. В. Ішкальдзь, Брэсцкая вобласць.
У 1472 годзе па фундацыі намесніка Віцебскага і Смаленскага Мікалая Янавіча Неміровіча ў вёсцы Ішкальдзь быў заснаваны касцёл Прасвятой Троіцы. Як і многія культавыя збудаванні Беларусі, пад час свайго існавання ён пераходзіў з веры ў веру.
Так, у 1515 годзе пры князе Мікалае Радзівілы Чорным ён быў перабудаваны ў кальвінісцкі збор. У XVII стагоддзі яго вярнулі да каталікоў. У XIX і XX стагоддзях тут была Свята-Троіцкая царква. Толькі ў 70-х гг. XX стагоддзя Троіцкі касцёл быў рэканструяваны і зноўку вярнуўся ў каталіцкую веру.