Лаўрэаты “Веснавога праменьчыка”
Сярод малых ансамбляў перамог дуэт баяністаў са Стоўбцаў. Сярод вялікіх - ансамбль народных інструментаў Лебедзеўскай дзіцячай музычнай школы (кіраўнік Ірына Дабрынец, канцэртмайстар Сяргей Ярук). Калектыў складаўся з 12 чалавек, якія ігралі на баяне, акардэоне, цымбалах, ударных і народных духавых інструментах.
Другія месцы атрымалі ансамбль скрыпачоў Смаргонскай ДШМ, маладзечанскія ансамбль цымбалістаў і дуэт віяланчэлістаў. Трэція месцы журы прысудзіла дуэту цымбалістаў Беразінскай ДМШ (Маладзечанскі раён), трыа баяністаў Нарацкай ДМШ (Мядзельскі раён), ансамблю “Акварэль” (Маладзечна), ансамблю гітарыстаў (Вілейка).
Упершыню ў гісторыі конкурсу пераможцы і прызёры атрымалі не толькі граматы, але і каштоўныя падарункі. Набыць прызы арганізатарам дапамаглі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі.
Святлана ЦІШКО.