Масква запрасіла Глобуса, Бурлак, Бахарэвіча

Источник материала:  
Міжнародны фестываль пад такой назвай адбудзецца 21 і 22 красавіка ў расійскай сталіцы.Праграма фестывалю складаецца з «круглага стала» па праблемах узаемадзеяння беларускай і рускай літаратур, адкрытай лекцыі Валянціна Акудовіча аб свабоднай прасторы ў беларускай культуры, літаратурных вечароў.

Беларусь у Маскве прадставяць Віктар Жыбуль, Адам Глобус, Вольга Гапеева, Вера Бурлак, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.

Мерапрыемствы пройдуць у Дзяржаўным акадэмічным універсітэце гуманітарных навук, культурным цэнтры «Булгакаўскі дом», літаратурным салоне «Класікі ХХІ стагоддзя».
←Мінскі канцэрт Scorpions перанесены на 29 красавіка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика