Спадчына Беларускага Палесся

Источник материала:  
20.04.2010 11:14 — Новости Культуры
У Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін прыхільнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры наведалі Беларускае Палессе і азнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай гэтага ўнікальнага рэгіёна нашай Бацькашўчыны.

Вандроўка, як і шматлікія іншыя мерапрыемствы Таварыства, праходзіла ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”. У міжнароднае свята помнікаў у вандроўку выправілася звыш 70 чалавек.

Вялікія ўражанні былі ад Парычаў, бо гэтае мястэчка з’яўляецца быццам бы запаведнікам старой драўлянай архітэктуры. Юравіцкі езуіцкі калегіум проста ашаломіў сваёй велічнасцю формаў, сваім размешчаннем на гары, якая дамінуе над усёй акругай. Самае цудоўнае, што комплекс аднаўляецца, і ўжо праз некаторы час мы зможам пабачыць яго ва ўсёй велічы барочных формаў.

Не маглі вандроўнікі ў Юравічах прамінуць стаянку часоў пелеаліту і старое дрыгавіцкае гарадзішча, якое сваімі памерамі сведчыць, што ў старадаўнія часы Юравічы былі не проста паселішчам, а даволі значным племянным цэнтрам.

Спадчына Беларускага Палесся
Забудова у Парычах

Спадчына Беларускага Палесся
Касцёл у Юравічах

Спадчына Беларускага Палесся
Юравіцкія краявіды

Спадчына Беларускага Палесся
Вежа юравіцкага касцёла

Спадчына Беларускага Палесся
Юравіцкія горы

Спадчына Беларускага Палесся
Прыпяцкае разводдзе

На жаль, практычна не захавалася на Ўсоднім Палессі сядзібна-паркавых комплексаў, што падцвердзіла неведванне былых уладанняў Аскерак і Горватаў у Барбарове. Ад велічнага калісці ансамбля засталіся невялічкія фрагменты парку, брама і мураваны арачны мост праз штучны канал.

Спадчына Беларускага Палесся
Брама у Барбарове

Сталіцу Ўсодняга Палесся – Мазыр можна пераблытаць з нейкім альпійскім горадам, бо ніводнае беларускае паселішча не размяшчаецца на такіх маляўнічых пагорках. А ў самім горадзе былі наведаны касцёл і кляштар цыстэрцыянак, якія ўжо адрэстаўраваны, і ўражвае высокая якасць рэстаўрацыі. Прыкра, але касцёл цыстэрцыянцаў да гэтага часу ўваходзіць у склад аднаго з мазырскіх прамысловых прадпрыемстваў.

Спадчына Беларускага Палесся
Касцёл цыстэрцыянак у Мазыры

Спадчына Беларускага Палесся
Выгляд касцёлу з гары

Спадчына Беларускага Палесся
Мазырскія яры

І скончылася знаёмства з Мазыром наведваннем былога бернардзінскага касцёла, які зараз з’яўляецца кафедральным саборам Тураўскай епархіі праваслаўнай царквы. У гэтым саборы нас ветла сустрэў кіраўнік кансісторыі і распавёў пра гісторыю помніка, запрасіў агледзіць сутарэнні сабора, дзе пачалі абсталёўваць дольную царкву ў памяць усіх пакутнікаў і ахвяр ленінізму-сталінізму, і епархіальны музей кнігі, дзе сабраны не толькі рарытэтныя кнігі, але ж і цудоўная калекцыя палескіх абразоў.

Спадчына Беларускага Палесся
Былыя бернардыны

Спадчына Беларускага Палесся
У сутарэннях былога касцёла

Спадчына Беларускага Палесся
Мазырскі бровар

Стомленымі, аде шчыра задаволенымі і пад вялікім уражаннем вандроўнікі вярталіся дахаты. Будзьма разам не толькі ў такія святы, будзьма разам і надалей.



←Статуэтки уехали и в Гродно, Мозырь, Лиду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика