У Мінску адзначаць 100-гадовы юбілей Барыса Кіта
05.04.2010 12:57
—
Новости Культуры
Барыс Кіт. Фота: К. Лашкевіч, TUT.BY |
Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта).
Падчас вечарыны будзе зачытана вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта Лідзія Савік.
Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава.
На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру. Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3). Пачатак а 17.00. Уваход вольны.
УВАГА! 6 красавіка чытайце TUT эксклюзіўнае інтэрв'ю Барыса Кіта. Напярэдадні юбілею карэспандэнт TUT.BY пабываў у гасцях у жывой легенды ў Франкфурце-на-Майне.