Лявон Вольскі і Open Space прадставяць Беларусь на Be2gether

Источник материала:  
31.03.2010 12:48 — Новости Культуры
На фэстывалі Be2gether, які пройдзе ў Нарвілішках з 25 па 27 чэрвеня, выступяць два беларускія выканаўцы. Літоўцы абралі Лявона Вольскага і гурт Open Space. Праз вялікую колькасць заяваў ад беларускіх выканаўцаў арганізатары фэсту разглядаюць магчымасць зрабіць асобную беларускую сцэну.

Усяго арганізатары Be2gether разглядалі два дзесяткі прэтэндэнтаў на выступ на фэсце ад Беларусі. Спыніцца вырашылі на кандыдатуры Лявона Вольскага, які выступіць на фэсце сольна пры падтрымцы запрошаных музыкаў, а таксама на менскіх прыхільніках брыт-попу Open Space.

Праз вялікую колькасць заяваў ад беларускіх выканаўцаў арганізатары фэсту разглядаюць магчымасць зрабіць асобную беларускую сцэну. Да раней абвешчаных хэдлайнераў Empire of the Sun і Skunk Anansie дадаліся таксама брытанскі хіп-хопэр Roots Manuva і праект Сяргея Шнурава "Рубль".

Квіткі на фэст можна набыць у Беларусі — www.soundline.by



←«Беларусьфильм» снимет фильм о работе по распределению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика