«Катынь» А.Вайды пакажуць на расійскім канале «Культура»
30.03.2010
—
Новости Культуры
2-га красавіка, ў прайм-тайм, а 20-ай гадзіне фільм вядомага польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Катынь» пакажуць па расійскім канале «Культура».
Прынамсі, ён уключаны ў праграму перадач тэлеканала. Гэта першы паказ фільму Вайды на цэнтральным расійскім канале.
«Катынь» распавядае аб падзеях восені 1939 – вясны 1940 гадоў. Тады, пасля далучэння Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР, больш за 15 тысяч палонных польскіх афіцэраў былі расстраляныя на загад Сталіна.
У Польшчы адразу пасля выхаду на экраны ў 2007 годзе фільм стаў нечым кшталту нацыянальнага сімвала. Расійская публіка прыняла «Катынь» неадназначна, абвінаваціўшы Вайду ў русафобіі.
Пасля паказу «Катыні» ў студыі каналу «Культура» адбудзецца яго абмеркаванне.