Харэаграфічнаму аддзяленню Гродзенскага каледжа мастацтваў - 50 гадоў

Источник материала:  
30.03.2010 09:50 — Новости Культуры
Харэаграфічнаму аддзяленню Гродзенскага каледжа мастацтваў - 50 гадоўУ красавіку бягучага года спаўняецца 50 гадоў з дня заснавання харэаграфічнага аддзялення Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Перыяд працягласцю паўстагоддзя стаў часам фарміравання магутнага падмурка гродзенскай школы танца, выхавання выдатных асоб у харэаграфічным жанры, стварэння адметнага рэпертуару, нараджэння і годнага жыцця народнага ансамбля танца "Гарадзенскія карункі".

Кіравалі і кіруюць аддзяленнем, трымаючы марку якаснага творчага працэсу, людзі адмысловага таленту і выдатных арганізатарскіх здольнасцей. Імёны іх гучныя, як і вынікі творчасці: пачынальнікі Л. Ляшэнка – кіраўнік танцавальнай групы народнага ансамбля песні і танца "Нёман"; В. Віяна – іспанец па паходжанню, аўтар яркіх эстрадных нумароў; З. Цвяткова і Я. Рассудоўская – "хросныя творчыя маці" для дзесяткаў таленавітых танцораў; заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Н. Залеўская – стваральнік і кіраўнік знакамітай "Праліцы", якая ўнесла новы характар і адметнасць у выканальніцкую манеру – годнасць, шляхетнасць, далікатнасць, тэмперамент і чысціню кожнага руху; Т. Сімановіч, М. Песлякоў, В. Федаровіч, чые выдатныя пастаноўкі – скарбніца танцавальнай спадчыны Прынёмання.

Сёння аддзяленнем кіруе Н. Парахневіч – аўтарытэтны педагог і выдатны балетмайстар, а гродзенская танцавальная школа прызнана адной з лепшых у рэспубліцы. Почырк Наталлі Паўлаўны – гэта дасканалая тэхніка, адметная лексіка, цікавыя кампазіцыі. Патрабавальная да сябе, сваіх вучняў, калег, яна здолела стварыць сваю плынь у харэаграфіі і даць новы імпульс дзейнасці аддзялення. Так што можна паўтарыць за вядомай кінагераіняй: "У 50  усё яшчэ толькі пачынаецца!", бо ёсць новыя цікавыя задумкі, памкненне. Напрыклад, атрымаць званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".
Вопыт старэйшых педагогаў, памножаны на энтузіязм і нястомнасць маладых, дазволіць дасягнуць задуманых вяршынь!

Людміла ЛЕБЕДЗЬ, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.


←На капустнике в Купаловском театре министру культуры надели заячьи уши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика