Уладальнікам «Крыштальнай Паўлінкі» стаў Генадзь Гарбук
Падчас вечарыны адбылося ўзнагароджанне за найлепшыя тэатральныя работы года. Дыпломы і прызы ўручылі майстрам сцэны міністр культуры Павел Латушка і старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў творчага саюза Аляксей Дудараў.
Уладальнікам вышэйшай узнагароды — «Крыштальнай Паўлінкі» — стаў купалавец, народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук.
«Крыштальную зорку», якая прысуджаецца за вялікі ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва, атрымала артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіна Букаціна.«Крыштальную кветку», якой адзначаюць акцёраў-дэбютантаў, атрымала артыстка Купалаўскага тэатра Валянціна Гарцуева. «Крыштальны анёл» уручаны артыстцы Гродзенскага абласнога тэатра лялек Ларысе Мікуліч.
Нагрудныя знакі «За ўнёсак у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь» атрымалі рэжысёр-пастаноўшык Коласаўскага тэатра Юрый Лізянгевіч, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Алена Уладамірская, артысты Купалаўскага тэатра Яўгенія Кульбачная і Андрэй Кавальчук, вядучы майстар сцэны тэатра-студыі кінаакцёра нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Анатоль Цярпіцкі, а таксама Ларыса Мікуліч.