Чытачы «Дзеяслова» выбралі мітынг
26.03.2010
—
Новости Культуры
Часопіс «Дзеяслоў» уручыў літаратурную прэмію «Залаты апостраф». Цырымонія ўзнагароджвання прайшла 25 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.«У гэты час, як мы сядзім у светлай зале, там, на цёмнай плошчы, стаяць людзі, і іх акружаюць з усіх бакоў… Пажадаем ім поспехаў. Я думаю, «Дзеяслоў» працуе на тых людзей. Наш чытач — там», — сказаў Леанід Дайнека.
І сапраўды, чытач часопіса быў на плошчы. Прынамсі, зала музея была напаўпустой.
Арганізатары прызначылі пачатак вечарыны на паўгадзіны пазней за пачатак мітынгу ля Акадэміі навук. І чытачы зрабілі свой выбар.
Гэтым разам намінантаў і лаўрэатаў прэміі выбіралі праз інтэрнэт-галасаванне. Але рэдакцыя пакінула за сабой права самой вырашаць, хто атрымае «Залаты апостраф». І гэтым правам скарысталася.
У намінацыі «Дэбют» перамог Віталь Быль, лепшая проза належыць Міхасю Андрасюку, а за лепшую леташнюю паэтычную нізку ўганаравана Валярына Кустава.
Сёлета з’явілася новая намінацыя.
Віктар Казько атрымаў прэмію за высокія творчыя дасягненні ў сучаснай беларускай літаратуры.
Рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч спадзяецца, што яна будзе штогадовай.
Прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі станавіліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў.