У Музычнай гасцёўні адчынілася выстава, прысвечаная закінутым вёскам

Источник материала:  
24.03.2010 13:35 — Новости Культуры
У віцебскай Музычнай гасцёўні адчынілася выстава твораў удзельнікаў мастацкага пленэру "У пошуках Атлантыды".

Пленэр прайшоў мінулым летам на Браслаўшчыне і стаў ужо пятым у чарзе падобных арт-акцый. Па традыцыі праекта, "Атлантыду", то бок забытую, згубленую, занядбаную спадчыну беларусаў, мастакі адпраўляюцца шукаць у невялічкія, закінутыя вёсачкі. Калісьці і тут бурліла жыццё, багатае на цікавыя падзеі, выбітных людзей, а зараз населеныя пункты, у якіх засталося часам усяго па некалькі жыхароў, лічацца у лепшым выпадку проста неперспектыўнымі, а часам і проста выміраючымі. Але ж многія мясціны і дагэтуль захавалі не толькі паданні ды памяць аб славутай мінуўшчыне, але і матэрыяльныя сведкі былога - цікавыя помнікі архітэктуры.

Мэта пленэраў – не толькі самім дакрануцца да амаль згубленай спадчыны, але і прыцягнуць да падобных мясцінаў увагу і зацікаўленых гісторыяй людзей, і дзяржавы, і навукоўцаў, і магчымых спонсараў. Літаральна кожнае месца правядзення пленэраў здольна стаць прывабным турыстычным цэнтрам, варта толькі зацікавіцца і прыкласці рукі, лічаць мастакі. Мінулым летам яны завіталі ў вёску Опса Браслаўскага раёна.

Выстава па выніках пленэра пабыла ўжо ў Менску. Пасля Віцебску экспазіцыя рушыць у Оршу і Полацк.


←Лучший мужчина Дубровно служит в МЧС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика