Літоўскія “Колеры Нёмана”

Источник материала:  
Карціны дванаццаці мастакоў з гораду Алітус выстаўленыя сёньня ў гарадзенскай гарадзкой галерэі на вуліцы Элізы Ажэшкі. Адкрыў выставу генэральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Горадні Рымантас Латакас.Рымантас Латакас Літоўскія мастакі і дырэктарка галерэі Ірына Сільвановіч (зьлева) Наведнікі выставыНа адкрыцьці гаварылі пра тое, што тысячагодняя Літва была агульнай радзімай беларусаў і літоўцаў, якіх сёньня падзяляе мяжа, таму даводзіцца наноў навязваць сяброўскія сувязі. Гэтаму павінна паспрыяць і сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, якое будзе сёлета, зазначыў адзін з прамоўцаў. Палепшацца сувязі і непасрэдна паміж Горадняй і Алітусам — гарадзкія ўлады падпісалі нядаўна пагадненьне аб супрацоўніцтве.
←Белорусской архитектуре посвящено четырехтомное издание Национальной академии наук.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика