Перавыдадзены «Шляхціц Завальня» Баршчэўскага
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала «Шляхціца Завальню, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.
Кнігу акрамя аднайменнага твора склалі яшчэ аповесці «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» і «Душа не ў сваім целе».
Пераклаў кнігу Мікола Хаўстовіч. Непасрэдна для «Шляхціца Завальні», якога параўноўваюць з помнікам сярэднявечнай арабскай літаратуры – казкай «Тысяча і адна ноч», гэта стала пятым перавыданнем па-беларуску.
Кніга выйшла ў серыі «Школьная бібліятэка». Серыя была заснавана ў 1965 годзе. І існавала да 2003. Летась яе зноў аднавілі.
Замовіць кнігу можна тут.
Для тых, хто не любіць чытаць, на малой сцэне Купалаўскага тэатра ідзе монаспектакль «Беларусь у фантастычных апавяданнях» па творы Баршчэўскага.
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі; Выбраныя творы / Пераклад з польскай. — Мінск: Мастацкая літартура, 2009. — 326 с.