Максім Танк і Уладзімір Караткевіч — на паштоўках

Источник материала:  
17.03.2010 14:43 — Новости Культуры

Выйшлі паштоўкі з партрэтамі Уладзіміра Караткевіча і Максіма Танка.

«Сёлета споўнілася б 80 гадоў Уладзіміру Караткевічу. А першым пісьменнікам, з якім ён наладзіў сталае ліставанне, быў Максім Танк», — тлумачыць выбар асобаў выдавец Міхась Казлоўскі.

Аўтар партрэта Караткевіча — Генадзь Сянькоўскі, Танка — Алена Кучко.

Паштоўкі выйшлі ў працяг серыі, ідэя якой належыць Міхасю Казлоўскаму і Алесю Сярожкіну. Раней з’явіліся паштоўкі з партрэтамі Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага, Міколы Каспяровіча, Янкі Купалы, Язэпа Драздовіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага і іншых.



←Новый спектакль Гомельского молодежного театра посвящен началу войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика