Часопіс «ПрайдзіСвет» і ПЭН-цэнтр заснавалі прэмію для перакладчыкаў
У Беларусі з’явілася новая літаратурная прэмія. Часопіс перакладнай літаратуры «ПрайдзіСвет» і беларускі
Перакладчыкаў у Беларусі ўганаруюць упершыню. Сярод прэтэндэнтаў на атрыманне новай літаратурнай прэміі такія імёны, як Альгерд Бахарэвіч, Павал Касьцюкевіч, Васіль Сёмуха і Лявон Баршчэўскі. Заснавальнікі прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» называюць сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія — папулярызацыю беларускамоўнай літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову. Па якіх крэтэрах будуць вызначацца пераможцы тлумачыць рэдактар часопісу «ПрайдзіСвет» Юлія Цімафеева.
— Узнагароджанне перакладчыкаў будзе адбывацца ў нас у трох намінацыях: проза, паэзія і таксама публікацыя. А што датычна крытэрыяў, то тут будзе: адэкватнасць перакладу, як перакладчык здолеў перадаць сэнс, так і форму твору. Таксама мусіць і мелагучнасць мовы, якая атрымалася ў выніку.
Абвяшчэнне пяцёркі фіналістаў у кожнай намінацыі прэміі адбудзецца ў другой палове красавіка. А ўганараванне пераможцы паводле канчатковай нарады журы пройдзе ў канцы траўня і будзе прымеркаванае да гадавіны часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».