Горад жанчын. Таццяна Старчанка
11.03.2010 10:02
—
Новости Культуры
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
Горад жанчын Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны? Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія… Пра што? У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні… Аўтары: Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”. Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі. Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”. |
Таццяна Старчанка
![Горад жанчын. Таццяна Старчанка](http://www.21.by/pub/news/2010/03/1268297648432200.jpg)
Горад жанчын. Зінаіда Зубкова Горад жанчын. Юлія Чарняўская Горад жанчын. Кацярына Агеева |
Месца нараджэння: Акцюбінск, Казахская ССР.
Адукацыя: Ніжагародская кансерваторыя, асістэнтура-стажыроўка, педагагічная аспірантура.
Сям’я: Маці – Старчанка Валянціна Іванаўна, баскетбалістка, член сборнай Расійскай Федэрацыі. Бацька – Старчанка Генадзь Паўлавіч, валейбаліст, суддзя міжнароднай катэгорыі. Муж - Якаў Трэмбавольскі і сын Кірыл.
У дзяцінстве была: вялікай дзяўчынкай у акулярах з вялікай жыццёвай марай быць артысткай. Заўсёды лідэр.
Станоўчымі якасцямі свайго характару лічыць: фантастычную жыццяздольнасць, аптымізм, пачуццё гумару, жаданне дапамагаць. Адмоўныя – адсутнічаюць. Лічыць, што магла б нарадзіцца мужчынам ды яшчэ з рысамі Казановы.
Заўсёды кіруецца прынцыпам: толькі тут і цяпер.
Любіць: жыццё, людзей, кахаць, аддаваць, радаваць і радавацца.
Не любіць: шэрасць і бяздарнасць. Непрыгажосць, хамства, смутак.
Крэда: Насуперак усяму.
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM