Паміж Rammstein і Scorpions — Аpocalyptica

Источник материала:  
10.03.2010 10:05 — Новости Культуры

Фінскі гурт Аpocalyptica выступіць у Мінску 2 красавіка.

У Мінск працягваюць прыязджаць з канцэртамі замежныя зоркі. Толькі ад’грымеў Rammstein, як едзе іншы нямецкі гурт — Scorpions. Але перад ім паспеюць выступіць фіны з Аpocalyptica.

Паміж Rammstein і Scorpions — Аpocalyptica

Аpocalyptica стала вядома тым, што музыкі на віяланчэлях выконваюць каверы на вядомыя кампазіцыі Metallica, Sepultura, Pantera і іншых гуртоў. Іх дэбютны альбом «Plays Metallica by Four Cellos» разышоўся накладаў у чвэрць мільёна дыскаў. Акрамя кавераў каманда выконвае і ўласныя кампазіцыі. Нягледзячы на тое, што большасць кампазіцый — інструментальныя, для сумесных запісаў запрашаліся вакалісты з Slipknot, The Rasmus, HIM, Rammstein, Soulfly.

Канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.

Квіткі: 60000-250000 рублёў.

Але ў продажы ўжо засталіся квіткі ад 115000 рублёў.

←Детский рай открыл двери в Музее Белорусской академии искусств.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика