“Немец” наступае, або Чые класікі?

Источник материала:  
09.03.2010 12:30 — Новости Культуры
“Немец” наступае, або Чые класікі?
Малюнак Лявона Вольскага
Лявон Вольскі, беларускі партал TUT.BY і Францішак Багушэвіч з нагоды ўласных народзінаў прэзентуюць... Першая песня з новага праекту “Белая яблыня грому” ужо TUT.


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Наступныя кампазіцыі складанкі будуць не проста апублікаваныя на партале TUT.BY, але разам з імі вы знойдзеце “мінусоўкі” і тэксты вершаў беларускіх класікаў, якія атрымаюць новае жыццё ў выкананні Лявона Вольскага і ўсіх беларускіх спевакоў-аматараў. Каб стаць народным голасам праекту “Белая яблыня грому”, трэба будзе проста даслаць пераспяваныя вамі кампазіцыі, што ўвойдуць у народную версію праекта.

Што ж да песні сённяшняй, то з яе і нарадзілася ідэя і пачалі класціся вершы класікаў на сучасную музыку.

“Усё што трэба для добрай песні – рытм, фанетычная дакладнасць, памер, змест, стыль – у “Немцы” Багушэвіча ня проста было, а прасілася да выканання! Асноўную меладычную лінію прыдумалі даволі хутка, бо прыдумлялі ўдваіх – Вольскі паказаў пачатак, я прапанаваў канцоўку, падобную на старую музычную тэму перадачы “В гостях у Сказки”, - узгадвае сямігадовай даўніны працу над песняй Аляксандр Памідораў. Ён з жалем канстатуе, што прыдуманая тады фанаграма песні згубілася, але асноўная ідэя ўсё ж знайшла адлюстраванне і ў той аранжыроўцы, якую чуем сёння.

“Тая праца сапраўды перагарнула і асвяжыла стаўленне і падыход да паэтычнай беларускай класікі. Высвятляецца, што без перабольшвання, мы можам менавіта Францішка Багушэвіча лічыць першым рэперам у свеце. Бо ў ягонай творчасці прысутнічаюць усе фактары, што вызначаюць рэп, як самастойны жанр. У дадзеным выпадку найперш з-за лірыкі”, - адзначае Памідораў.

Усіх аматараў параўноўваць і разважаць на тэмы “хто ў каго што пазычыў”, адзін з сучасных галасоў Багушэвіча зазначае, што ў сваім выкананні для гэтай песні абраў манеру блізкую да манеры Баста Раймз. І вынік яму вельмі падабаецца.

Вынікам задаволены і аўтар ідэі Лявон Вольскі, які заклікае не проста слухаць рэп, тэкстоўка для якога напісаная 140 год таму, але і глядзець сапраўдны фільм, зняты яшчэ да з’яўлення кінематографа … “Глядзіце, бо вобразы гэтыя самі ўсплываюць у галаве, і не трэба стаяць чаргу ў 3D-кінатэатар. Прыемнага прагляду!”, - зычыць Лявон Вольскі, якога Багушэвіч падштурхнуў да стварэння “Белай яблыні грому”.

“Для мяне Багушэвіч асабліва каштоўны менавіта тым, што дакладна занатаваў жыццё тутэйшага народу ў пэўны перыяд. Да з’яўлення “Дудкі…” і “Смыку беларускага” народ гэты на сваю назву забыўся і сарамліва так і прадстаўляўся: “Тутэйшыя мы…” Пасля ж выхаду гэтых кнігаў людзі атрымалі свой назоў: беларусы, - разважае Вольскі. - Добра гэта ці кепска (бо Багушэвіч меў выбар сярод некалькіх назоваў), ня так ужо істотна для нашай літаратурнай гісторыі. Папросту знайшоўся творца, які паставіў неабходныя кропкі. І крэскі. І гачыкі”.

“Немец” наступае, або Чые класікі?“Немец” наступае, або Чые класікі?
“Немец” наступае, або Чые класікі?
“Немец” наступае, або Чые класікі?“Немец” наступае, або Чые класікі?


“Белая яблыня грому” – новы аўтарскі праект знагага беларускага музыкі Лявона Вольскага. У складанку ўвайшлі 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна. У межах альбому "Белая яблыня грому" вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст – ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.

Канцэртная прэзентацыя праекту адбудзецца 23 сакавіка ў Тэатры імя Я. Купалы.

Для таго каб атрымаць магчымасць спампаваць "Немца", трэба адказаць на адно простае пытанне.

←85-летний юбилей сегодня отмечает Тамара Нижникова.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика