Вогненны дождж
05.03.2010 01:00
—
Новости Культуры
Незвычайнае месца ў Зэльвенскім раёне -- загадка для дапытлівых.
Як паедзеш з Клімавічаў на Голі, убачыш поле, дзе калісьці стаяў лес, а побач жыла сабе вёска, называлася Лапка. Яе не стала некалькі дзесяцігоддзяў таму. Але як успамін засталіся ляжаць у полі каменныя кавалкі. Мясцовыя жыхары гадаюць: што гэта? Маўляў, падобны на балотную руду, на перапаленае жалеза. Але… магніт не прыцягвае гэтыя кавалкі!
Старыя людзі з недалекіх ад незвычайнага месца вёсак Галынкі і Клімавічы расказвалі: да рэвалюцыі тут, мабыць, падалі метэарыты. Аднойчы перапужалася ўсё наваколле: з неба ішоў… вогненны дождж.
Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»