Алесь Сакалоў. Спадзяванне

Источник материала:  
27.02.2010 22:33 — Новости Культуры

    Машына праляцела па шашы
    Метэарытам у вечаровым змроку,
    Спалохала на сметніку сароку,
    На вуліцы вясковай — ні душы.
    Зіма. З‑пад стрэх звісаюць ледзяшы.
    Машына праляцела па шашы.

    Фальшывяць струны ў маёй душы,
    Я пасварыўся з феяй сінявокай,
    Машына сумавала ў гаражы,
    Я зазірнуў у царкву каля дарогі,
    Той, на крыжы, упрошваў: «Не грашы!
    Слязьмі растопіш лёд сваёй душы».

    Увесну празвінелі капяжы,
    Мяне правіна страсянула токам.
    Іду з павіннай. Ты частуеш сокам.
    Бярозавік нясеш у гладышы,
    Ідзеш і прыгажэеш з кожным крокам,
    Увесну адзвінелі капяжы.

    Спатканне летам у лугавой цішы,
    Вольны казак — ад школы і ўрокаў,
    Валошкаў сінь ля жытняе мяжы,
    На сцежцы мітусяцца мурашы,
    Зноў да мяне ідзеш ты лёгкім крокам,
    Кахаю. Спадзяюся. Адкажы!

←"Звездные танцы. Мужской сезон" представит коварство и любовь в ритме танго.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика