У кожнага ёсць права на насценны каляндар
26.02.2010 17:26
—
Новости Культуры
![]() |
Выйшаў насценны «Беларускі Незарэгістраваны Каляндар» на 2010г. Каляндар — грамадскай скіраванасці: штомесяц намаляваныя хлопец і дзяўчына спраўджваюць, на што яны маюць правы.
![]() |
У «Беларускім незарэгістраваным каляндары» няма дзяржаўных святаў, затое ёсць рэлігійныя поруч з незарэгістраванымі чырвонымі днямі, як то Дзень Волі, Дзень Незалежнасці 27 ліпеня, Дзень вайсковай славы, Дзень Герояў (Слуцкі збройны чын).