У фінале конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” прымуць удзел 25 прадстаўнікоў Магілёўшчыны
26.02.2010 16:41
—
Новости Культуры
![]() |
Фото: region.mogilev.by |
Праграмай мерапрыемства былі прыдугледжаны 76 нумароў. Гэта эстрадныя, народныя спевы, размоўны жанр, аўтарская песня і сучасны танец. Само дзейства цягнулася каля 5 гадзін.
Акрамя Палаца культуры вобласці другі этап конкурса прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Тут былі прадстаўлены намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, ”Скульптура”, “Жывапіс і графіка”, “Дызайн”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленнях і шоу-праграм”. 6 удзельнікаў намінацыі “Фатаграфія” прадэманстравалі свой талент у прыватнай фотастудыі “Стылягі” (вул. Першамайская, 31). У Магілёўскім абластным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбыліся спаборніцтвы ў сацыяльнай рэкламе.
У выніку прафісійнае журы вызначыла 25 кандыдатаў для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. “Сістэма правядзення ў вобласці рэгіянальных фестываляў у розных жанрах і накірунках судзейнічала актыўнаму удзелу маладых выканаўцаў у дадзеным конкурсе. Спадзяемся, яны годна прадставяць Магілёўшчыну ў сталіцы нашай краіны”, - адзначылі спецыялісты.