Горад жанчын. Зінаіда Зубкова
25.02.2010 12:17
—
Новости Культуры
"Мы ствараем партрэты жанчын, мы шукаем разгадку іх сутнасці. Жанчына-творца. Жанчына-маці. Жанчына-каханка. Жанчына як яна ёсць…На ўласнай тэрыторыі"
Сёння мы прадстаўляем вам актрысу Зінаіду Зубкову.

Зубкова Зінаіда Пятроўна. Актрыса Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі.
Месца нараджэння - горад Ленінград. Адукацыя - Тэатральна-мастацкі інстытут горад Мінск.
Маці – Еўдакія Іванаўна, швачка-стаханаўка. Бацька – Пётр Сямёнавіч, старэйшы лейтэнант.
Удава. Яе сям’я - дачка Вольга, танцоўшчыца, зяць Сяргей - доктар навук, біяфізік, унукі – Вара, Іван і Ганна. Месца пражывання сям’і – Германія.
У дзяцінстве захаплялася музыкай, гульнёй у тэатр.
Характар - старанная, але паспешлівая.
Любіць – усмешкі
Не любіць – бруд ва ўсім.
Марыць - пра добрую ролю. Калі б была магчымасць накіравалася б на Усход, дакладней - у Японію.
Па ўнутраным складзе суадносіць сябе: з дрэвам – ліпай, горадам – Юрмалай, птушкай – жоравам, восеньскім надвор’ем.
Крэда - жыць – значыць працаваць
Канал Культура
Радыё “Культура” прэзентуе мультымедыйны праект “Горад жанчын”. З 26 лютага па 13 сакавіка ў галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўленыя 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны?
Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія…
Пра што?
У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні…
Аўтары:
Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”.
Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі.
Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”.

Беларускі партал TUT.BY на працягу месяца будзе знаёміць вас з жанчынамі, якія сталі гераінямі гэтага праекта.
Сёння мы прадстаўляем вам актрысу Зінаіду Зубкову.

Зубкова Зінаіда Пятроўна. Актрыса Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі.
Месца нараджэння - горад Ленінград. Адукацыя - Тэатральна-мастацкі інстытут горад Мінск.
Маці – Еўдакія Іванаўна, швачка-стаханаўка. Бацька – Пётр Сямёнавіч, старэйшы лейтэнант.
Удава. Яе сям’я - дачка Вольга, танцоўшчыца, зяць Сяргей - доктар навук, біяфізік, унукі – Вара, Іван і Ганна. Месца пражывання сям’і – Германія.
У дзяцінстве захаплялася музыкай, гульнёй у тэатр.
Характар - старанная, але паспешлівая.
Любіць – усмешкі
Не любіць – бруд ва ўсім.
Марыць - пра добрую ролю. Калі б была магчымасць накіравалася б на Усход, дакладней - у Японію.
Па ўнутраным складзе суадносіць сябе: з дрэвам – ліпай, горадам – Юрмалай, птушкай – жоравам, восеньскім надвор’ем.
Крэда - жыць – значыць працаваць
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM