«Be2gether‑2010» пройдзе ў канцы чэрвеня

Источник материала:  
24.02.2010 16:51 — Новости Культуры

Міжнародны музычны фестываль «Be2gether‑2010» пройдзе з 25 па 27 чэрвеня ля літоўскага замка XVI ст Нарвілішкі,

што за 150 км ад Мінска і за 100 м ад беларуска‑літоўскай мяжы.

Як і ў мінулыя гады, на сцэнах «Be2gether» выступяць выканаўцы з розных куткоў свету, у тым ліку некалькі прадстаўнікоў Літвы і Беларусі. У мінулыя гады хэдлайнерамі мерапрыемствы былі Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy, Tricky, Groove Armada, Gogol Bordello, Clawfinger. Беларусь на фестывалі прадстаўлялі «Ляпіс Трубяцкі», NRM, Drum Ecstasy, IQ48, The Toobes.

Прыблізны спіс удзельнікаў гэтага года будзе вядомы ў сакавіку.

Білеты на фестываль павінны паступіць у продаж у Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні. Традыцыйна цана на іх будзе расці па меры набліжэння мерапрыемства — ад пачатковых 150 тыс. (колькасць абмежавана) да 350 тыс. у апошні тыдзень продажаў.

Міжнародны фестываль «Be2gether» з’яўляецца найбуйнейшым фестывалем музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краін і пройдзе ўжо чацвёрты раз.

На працягу трох дзён на яго сцэнах выступяць выканаўцы і групы розных напрамкаў музыкі з блізкага і далёкага замежжа.

←Музыканты Rammstein получили белорусские визы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика