Лявон Вольскі: «Рамштайн» мусіць сыграць для Чаргінца

Источник материала:  
Лявон Вольскі: «Рамштайн» мусіць сыграць для ЧаргінцаГрамадская рада па маральнасці прапануе зрабіць папярэдні прагон праграмы вядомага нямецкага гурта Rammstein, узгадніць яе, «каб не было прапаганды амаральнасці і гвалту на мінскай сцэне». З такой ініцыятывай выступіў генерал Мікалай Чаргінец.Лявон Вольскі: Па‑мойму, усё лагічна. Якая дзяржава, такія і парадкі. Хаця, думаю, для Rammstein гэта было б вельмі цікава даць адмысловы канцэрт для камісіі Чаргінца. З гэтага ўсяго можна было б зрабіць добры піяр, скарыстаць у сваіх мэтах. Зняць кліп, як каманда грае на адмысловай сцэне, а перад імі сядзяць з сур’ёзнымі тварамі члены камісіі. Узяць абавязкова інтэрв’ю ў Мікалая Чаргінца. Праз шмат гадоў яны будуць успамінаць у сваіх мемуарах і інтэрв’ю пра такі канцэрт. Нічога падобнага ў іхнім жыцці дакладна не было і не будзе. А для ўладыкі Філарэта ўвогуле лепш не глядзець такое шоу.

«НН»: А самі як ставіцеся да творчасці Rammstein?

ЛВ: Я не магу назваць сябе вялікім прыхільнікам гэтага гурта. Гэта добрая art‑каманда, якая ў нейкай ступені зрабіла сабе імя на правакацыях. Але групе, якая грае папулярную музыку, немагчыма без правакацый. З гэтага яны пачыналі, і працягваюць цяпер. Я сур’ёзна думаў, што канцэрт забароняць, бо на выступах Rammstein выкарыстоўваецца фаер‑шоу, а ў нас такое не прынятае. Але вось знайшлі, як падысці з іншага боку.

«НН»: Можа, таксама пойдзеце на канцэрт?

ЛВ: У нас ёсць квіткі на вялікі фэст, што адбудзецца ў маі ў Нямеччыне. Там сярод іншых будзе і Rammstein. Думаю, што там гук будзе лепшы, дык чаго разменьвацца на «Мінск‑Арэну».
←На «Евровидение» от Беларуси поедет неизвестная группа «3+2»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика