У Вільні будзе памятная шыльда Багушэвіча

Источник материала:  
23.02.2010 10:52 — Новости Культуры

Памятная шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча будзе адчыненая сёлета ў Вільні ў старым горадзе. Пра гэта паведаміў Юрась Юркевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю.

«Гэтым разам гэта наш супольны чын з беларускай дзяржавай, — адзначыў Юркевіч. — Спадзяемся, што гэта будзе не апошняя наша сумесная праца з дзяржавай па адраджэнні беларускіх мясцінаў не толькі ў Вільні, але і ва ўсіх краінах Балтыі».

У Вільні Францішак Багушэвіч, бацька сучаснай беларускай нацыі і адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, доўгія гады працаваў адвакатам.

У літоўскай сталіцы ўжо вісіць 10 мемарыяльных табліцаў прысвечаных дзеячам Беларусі, чый лёс быў звязаны з Вільняй. Сярод іх шыльды Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу і Рыгору Шырме. Зазвычай беларускія шыльды ў Вільні робяцца на дзвюх мовах: па-літоўску і па-беларуску.

←Абвешчаныя кандыдаты на Узнагароду імя Ежы Гедройца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика