Падбярэскі: Трэба падзякаваць Чаргінцу за раскрутку Rammstein

Источник материала:  
Падбярэскі: Трэба падзякаваць Чаргінцу за раскрутку RammsteinГрамадзкі савет па маральнасьці выказаліся за адмену канцэрта нямецкага гурту Rammstein.

Як паведаміў сябра савета, старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, да такога рашэньня яны прыйшлі пасьля прагляду канцэртнай праграмы гурту. Рада распаўсюдзіла заяву, у якой нямецкія музыкі абвінавачваюцца ў прапагандзе нацызму, бруднага сэксу, садызму, гомасэксуалізму – адным словам, як выказаўся старшыя Рады Мікалай Чаргінец -- распусты.

Госьцем ранішняга эфіру “Свабоды” быў музычны крытык Зьміцер Падбярэскі. Вось як ён адказаў на пытаньне, чым пагражае рэпутацыі Беларусі, як гастрольнай краіны магчымая адмена канцэрту Rammstein?

"Нічым не пагражае акрамя таго, што выйграе сам Rammstein, таму што па ўсім сьвеце пройдзе такая рэкляма -- адзіны гурт, які забаранілі ў Беларусі. А Rammstein толькі выйграе ад гэтага за кошт продажу дыскаў, за кошт папулярнасьці. Адназначна. Таму, як напісаў мой сябра блогер Ліпковіч, трэба проста падзякаваць спадару Чаргінцу і ўсім сябрам гэтага савету за выдатную раскрутку гэтага гурту".

←Сегодня в Минске в полуфинале отборочного тура свое мастерство продемонстрируют молодые музыканты - претенденты на участие в классическом Евровидении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика