Названы найлепшыя музычныя альбомы 2009 года
18.02.2010 17:30
—
Новости Культуры
18 лютага ў Мінcку адбылося ўручэнне ўзнагародаў за найлепшыя музычныя запісы 2009 года. У ролі экспертнага журы ўжо другі год выступае праект Experty.by, які аб’яднаў аўтарытэтных знаўцаў сучаснай музыкі з Беларусі і замежжа, паведамляе карэспандэнт TUT.BY.
Цягам цэлага года аўтарытэтныя айчынныя і замежныя музычныя крытыкі ацэньвалі ўсе альбомы, што выдаваліся ў Беларусі — 60, каб вызначыць лепшых з лепшых у васьмі намінацыях.
Перамогу ў палове анансаваных намінацыяў атрымаў малады і амбіцыйны гурт The Toobes з дэбютным альбомам "Hello" — "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы рок-альбом", "Прыз вялікага журы" (на падставе ацэнак 12 беларускіх экспертаў) і “Лепшы альбом” (па версіі чатырох штатных экспертаў).
"Лепшым поп-альбомам" прызнана плытка “Tatoo” гурта Atlantica, "Прыз замежных экспертаў" заслужыў дыск “Dip” інструментальнай каманды Port Mone. Дыпломам "Лепшы рэкард-лэйбл" уганараваны West Records.
Дзве ўведзеныя сёлета намінацыі — "Прыз чытачоў" (па выніках галасавання наведвальнікаў сайта) і "Лепшы беларускамоўны альбом" (на падставе адзнак экспертаў) атрымалі адпаведна CherryVata (“ViaVanilla”) і неіснуючыя ўжо “Глюкі” (“Idyjatyzm”).
Хто ж адбіраў найлепшыя дыскі года? Гэта чатыры штатныя знаўцы Experty.by (Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў, Зміцер Падбярэзскі), восем пазаштатных (Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская, Віталь Драздоў, Анатоль Вечар, Надзея Кудрэйка, Сяргей Маліноўскі, Віктар Сямашка, Сяргей Пукст) і пяць замежных (Арцемій Троіцкі (Расія), Рамунас Жылніс (Літва), Яніс Стундзіньш (Латвія), Ігар Панасаў (Украіна) і Катажына Палух (Польшча)).

ТОП-10 "Вялікга журы"
(на падставе асабістых ТОП-10 4 штатных і 8 пазаштатных экспертаў)
1. The Toobes "Hello" - 76
2. "Ляпис Трубецкой" "Культпросвет" - 71
3. "Без Билета" "Africa" - 47
4. Port Mone "Dip" - 41
5. Глюкі “Idyjatyzm” - 40
6. Петля Пристрастия "Всем доволен" - 38
7. Apple Tea "V" - 37
8. Atlantica “Tatoo” - 31
9. CherryVata "ViaVanilla" - 28
10. "Стары Ольса" "Дрыгула" - 23
Інтэрв'ю з заснавальнікам Experty.by Змітром Безкаравайным чытайце ТУТ.